ЦІ ВЕДАЎ ТЫ?

Ці ведаў ты, што кава расце на дрэвах? Усё пачынаецца з вечназялёных раслін кавы і іх каштоўных чарвоных вішань. Яе вырошчваюць прыкладна ў 70 краінах свету, у трапічных і субтрапічных рэгіёнах. Ці ведаў ты:

Кава як расліна любіць цёплы вільготны клімат. Лепш за ўсё квітнее пры тэмпературы 17-23°C з частымі дажджамі і ўрадлівай глебай.

Існуе больш за 60 розных гатункаў кавы, але найбольш шырока культывуюцца Арабіка і Рабуста. Арабіка вядомая сваёй вытанчанай саладосцю, у той час як зярняты Рабуста, як правіла, крыху больш горкія.

Кветкі кавы трохі нагадваюць кветкі язміну з падобным араматам і белым колерам.

ЗРОБЛЕНА ПА-МАЙСТЭРСКІ

Ты калі-небудзь задаваўся пытаннем, як мы ператвараем зярняты ў смачную каву? Пасля збору нашы зярняты старанна мыюцца, сушацца, сартуюцца і змешваюцца, яднаючы індывідуальны характар розных гатункаў.

ПРАЖАНАЯ З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ

Пасля змешвання мы пражым зярняты, каб раскрыць араматычную алею і цудоўную глыбіню арамату, якія змяшчаюцца ў іх.

У сярэднім пражанне займае каля 12 хвілін.

Падчас пражання зярняты падвяргаюцца ўздзеянню тэмпературы ад 200° да 250°C, дзякуючы чаму вылучаецца арамат.

Ці ведаеш, што непражараныя зярняты вымагаюць больш чым смажаныя? Гэта таму, што вільгаць у зярнятах выпараецца